Аркадзь Аляксандравіч Спаткай
Аркадзь Аляксандравіч Спаткай | |
---|---|
Дата нараджэння | снежань 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Аркадзь Аляксандравіч Спаткай — беларускі інжынер і гаспадарчы дзеяч[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту пачаў працу ў аддзеле генеральнага плана і транспарту «Белпрампраекта», дзе праектаваў чыгуначны транспарт для Наваполацкага НПЗ[2].
У студзені 1964 года Аркадзя Спаткая загадам старшыні Дзяржбуда СССР перавялі ў Мінскае аддзяленне (цяпер ААТ «Мінскі Прамтранспраект») Усесаюзнага НДІ «Прамтрансндіпраект». Сумесна з «Белпрампраектам» быў распрацаваны і рэалізаваны (пры падтрымцы Дзяржплана і Дзяржбуда СССР) праект першага ў Савецкім Саюзе Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла. На 32 працэнты скараціўся кошт будаўніцтва. І амаль на столькі ж плошча земляў[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
За распрацоўку праекта Віцебскага ўсходняга прамысловага вузла і яго ажыццяўленне старшаму інжынеру Аркадзю Спаткаю была прысуджана Прэмія Савета Міністраў СССР за выдатныя праекты. А яшчэ тры праекты Аркадзя Спаткая экспанаваліся на ВДНГ СССР і былі ўдастоены медалёў[2].