Арлеанэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг правінцыі Арлеанэ
Размяшчэнне Арлеанэ на карце Францыі

Арлеанэ́ (фр.: Orléanais) — гістарычная правінцыя Францыі. Уяўляла сабой герцагства, якое знаходзілася пад кантролем Арлеанскага дому. Сталіца — горад Арлеан.

У наш час на тэрыторыі правінцыі размешчаны дэпартаменты Луарэ, Луар і Шэр, большая частка Эр і Луар і частка Іоны. На сённяшні дзень жыхарамі Арлеанэ лічаць сябе жыхары наваколляў Арлеана і, у меншай меры, іншых раёнаў Луары.

Арлеанэ, нароўні з абласцямі Беры, Блезуа, Бос і Турэнь, з’яўляецца адной з пяці складнікаў цэнтральнага рэгіёна Францыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]