Арцём Забун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Арцём Забун
Нарадзіўся 23 красавіка 1996(1996-04-23)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства  Малдова
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым ТСК-Таўрыя
Нумар 32
Маладзёжныя клубы
Малдова Шэрыф (Ціраспаль)
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 1 (0)
2013—2015   Малдова Шэрыф-2 (Ціраспаль) 43 (19)
2016   Малдова Саксан (Чадыр-Лунга) 7 (0)
2016   Малдова Вікторыя (Бардар) 12 (21)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 8 (0)
2017   Малдова Сфынтул Георгэ (Суручэнь) 8 (0)
2018 Азербайджан Сабах (Баку) 13 (3)
2018 Малдова Вікторыя (Бардар) 9 (11)
2019 Малдова Кодру (Лазова) 8 (0)
2019—2020 Румынія АСУ Палітэхніка (Тымішаара) 12 (1)
2020   Румынія Факшані 1 (0)
2020 Расія СШ-75 (Масква) 3 (0)
2021— Аўтаномная Рэспубліка Крым ТСК-Таўрыя (Сімферопаль) 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Малдова Малдова (да 17) 5 (0)
2017 Малдова Малдова (да 21) 2 (0)
2017 Малдова Малдова 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018

Арцём Забун (нар. 23 красавіка 1996, Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»[3], дзе да канца сезона згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.

У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна Азербайджана[4]. У жніўні 2018 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане», аднак беспаспяхова[5] і ў выніку вярнуўся ў бардарскую «Вікторыю». У сакавіку 2019 года далучыўся да дэбютана элітнага дывізіёна Малдовы — клуба «Кодру».

У ліпені 2019 года стаў іграком клуба «АСУ Палітэхніка» з другога дывізіёна Румыніі, а ў студзені 2020 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Факшані» ў трэці дывізіён. У кастрычніку 2020 года адправіўся ў Расію, спачатку гуляў за аматарскі клуб СШ-75 у чэмпіянаце Масквы, а ў першай палове 2021 года трэніраваўся са «Сцягам Працы», але так і не згуляў за каманду.

У ліпені 2021 года далучыўся да крымскага клуба «ТСК-Таўрыя» з Сімферопаля.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Катара (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]