Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама
Тып арганізацыі грамадскі рух
Афіцыйная мова арома
Кіраўнікі
Лідар Тадэс Біру
Заснавальнікі Мамо Мезэмер, Хайле Марыям Гемеда і Алему Кітэса
Заснаванне
Дата заснавання 1963
Ліквідацыя
Дата скасавання 1967

Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама (арома: Waldaa Wal-gargaarsa Maccaa fi Tuulamaa) — грамадскі рух народнасці арома ў Эфіопіі, які дзейнічаў у 1960-х гадах.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя названа ў гонар двух найбуйнешых аромскіх кланаў Меха і Тулама.

Меха жывуць на поўдзень ад Блакітнага Ніла ў паўночна-заходняй частцы рэгіёну Аромія. Невялікая група з іх пражывае ў Бенішангуль-Гумуз. У сваю чаргу Тулама прысутнічаюць у сталіцы Эфіопіі горадзе Адыс-Абеба і яго наваколлях. Традыцыйным заняткам абодвух кланаў з’яўляецца земляробства. Па веравызнанні ставяцца да Эфіопскай Праваслаўнай Царквы.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асацыяцыя займалася прасоўваннем самаідэнтыфікацыі арома і забеспячэннем прадстаўнікоў народнасці базавай інфраструктурай, напрыклад школамі, медыцынскімі ўстановамі, дарогамі і водазабеспячэннем. Паколькі ў той час палітычныя партыі ў Эфіопіі былі забаронены, то арганізацыя частая брала на сябе іх функцыі. Рух залучаў у свае шэрагі арома як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Найбольш паспяховай асацыя была на поўдні Ароміі, у прыватнасці ў Арсі. На піку свайго развіцця Меха-Тулама налічвала да 300 000 членаў. У кіраўніцтва ўваходзілі адукаваныя арома (афіцэры, чыноўнікі, бізнесмены і рэлігійныя дзеячы[1]), якія раней былі амхарызаваны, але пасля зноўку адкрылі для сябе сваю культуру[2].

У той час у арома існавала праблема, звязаная з сарамлівасцю ўласнай культуры і паходжання. З гэтым Меха-Тулама актыўна змагалася[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама» заснавана ў 1963 годзе[1]. Ля яе вытокаў стаялі аромскія нацыянальністы Мамо Мезэмер, Хайле Марыям Гемеда і Алему Кітэса[3].

У 1964-м да Меха-Тулама далучыўся Тадэсе Біру, былы генерал эфіопскай паліцыі і тэрытарыяльнай арміі, які стаў лідарам руху. Яго грамадскі імідж дапамог падняць статус асацыяцыі. Руху вельмі спатрэбіліся яго арганізацыйныя здольнасці і лідарскія якасці[4].

Манархічны рэжым Хайле Селасіе I апынуўся ўстрывожаны ростам папулярнасці Меха-Тулама. У 1966-м арома распачалі спробу ваеннага перавароту. Разам з тым у Ароміі пачалося ўзброенае паўстанне. У гэтых падзеях актыўны ўдзел прымалі члены арганізацыі. Разам з тым улады абвінавацілі Меха-Туламу ў тэракце ў кінатэатры Адыс-Абебы. У 1967 годзе ўрад краіны разагнаў арганізацыю[5]. У 1968-м двое з лідараў руху, Мамо Мезэмер і Тадэс Біру, былі прысуджаны да смяротнага пакарання. Мамо пакаралі смерцю 28 лютага 1969. Тадэсу змянілі прысуд на пажыццёвае зняволенне.

Забарона арганізацыі шмат у чым абумовіла ўзнікненне ўзброенай групоўкі «Фронт вызвалення Арома»[5][6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Mohammed Hassen. REVIEW ESSAY: GEZETENA GEZOT, MATCHA AND TULAMA SELF-HELP ASSOCIATION, by Olana Zoga, Journal of Oromo Studies, 1997, 4(2), 203-238
  2. History.
  3. About Macha Tulama USA Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  4. Mohammed, Jawar. Ethiopia: General Tadesse and General Asaminew(недаступная спасылка). ECADforum. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2021. Праверана 13 лістапада 2021.
  5. а б Adejumobi, Saheed (2007). History of Ethiopia. United States of America: Greenwood Publishing Group. pp. 112. ISBN 978-0-313-32273-0.
  6. Insurrection and invasion in the southeast, 1963-78(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2016. Праверана 1 чэрвеня 2017.