Атар Джавашвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Атар Джавашвілі
Нарадзіўся 17 жніўня 1993(1993-08-17)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Грузія
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Маш’ал
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2013 Грузія ВІТ Джорджыя 34 (2)
2014—2016 Грузія Зугдзідзі 47 (1)
2015   Польшча Арка (Гдыня) 0 (0)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 24 (2)
2018 Беларусь Гомель 6 (0)
2018 Нарвегія Флуро 13 (1)
2019 Грузія Гагра (Тбілісі) 8 (0)
2020 Грузія Чыхура (Сачхерэ) 17 (0)
2021 Грузія Руставі 8 (2)
2022 Грузія Сіёні (Балнісі) 14 (0)
2023— Узбекістан Маш’ал (Мубарэк)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 красавіка 2023.

Атар Джавашвілі (груз. ოთარ ჯავაშვილი; нар. 17 жніўня 1993, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Маш’ал» з Мубарэка.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «ВІТ Джорджыя», у 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2014 годзе перабраўся ў «Зугдзідзі». У першай палове 2015 года выступаў за рэзервовую каманду польскай «Аркі» з Гдыні, пазней вярнуўся ў «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з Мазыра[2] і ў выніку распачаў у яго складзе сезон 2017. У мазырскім клубе замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Атар пакінуў мазырскі клуб[3].

У студзені 2018 года пачаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сезон 2018 у аснове, але пазней страціў месца ў складзе. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гомель»[5].

У ліпені 2018 года папоўніў склад клуба «Флуро» з другога дывізіёна Нарвегіі. У пачатку 2019 года вярнуўся ў Грузію, стаўшы іграком тбіліскай «Гагры», гуляў там да ліпеня. У пачатку 2020 года далучыўся да «Чыхуры», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2021 года, правёўшы паўгады без клуба, папоўніў склад «Руставі», дзе гуляў да канца года. У ліпені 2022 года далучыўся да «Сіёні», а ў пачатку 2023 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал».

Зноскі