17 жніўня
З Вікіпедыя.
17 жніўня - дзвесце дваццаць дзевяты (дзвесце трыццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1245: Адбылася бітва пры Яраславе, адна з буйнейшых міжусобных бітваў Русі паміж войскамі Даніла і Васілька Раманавічаў і войскамі венграў, якія выступілі ў падтрымку Расціслава Чарнігаўскага. Даніла таксама паслаў па дапамогу ў Літву, але войска Міндоўга не паспела да бітвы.
- 1807: Роберт Фултан пачаў першае падарожжа на параходзе.
- 1896: Першай ў гісторыі ахвяра наезду аўтамабіля — Брыджэт Дрыскал.
- 1903: Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію.
- 1920: У Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расія жадала ўсталявання меж па лініі Керзона, патрабавала скрачэння ўзброенных сіл Другой Рэчы Паспалітай да 50 тыс. і передачы іх зброі Чырвонай Арміі, тымчасова абяцаючы не трымаць на мяжы больш за 200 тыс. сваіх войскаў. Дэлегацыя Другой Рэчы Паспалітай праз колькі дзён такіх перамоў адкінула гэтыя ўмовы.
- 1953: Першая сустрэча Ананімных наркаманаў у Паўднёвай Каліфорніі.
- 1962: Першая ахвяра пры спробе перайсці Берлінскую сцяну, памежнікі ГДР застралілі 18-гадовага Пітэра Фетчара.
- 1970: Запуск апарата Венера-7, часткі праграмы «Венера», апарат першы передаў дадзеныя з паверхні іншай планеты — Венеры.
- 1980: У Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.
- 1998: Урад Расіі аб'явіў дэфолт.
[правіць] Нарадзіліся
- 1601: П'ер Ферма, французскі матэматык
- 1629: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 17.6.1696)
- 1887: Карл І Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыя
- 1907: Здзіслаў Стома, беларускі акцёр, народны артыст Беларусі і СССР (пам. 1992)
- 1911: Міхаіл Бацьвіннік, шахматыст, шосты чэмпіён свету
- 1920: Джон Лі Хукер, амерыканскі блюзавы спявак і гітарыст
- 1926: Цьзянь Цзымінь, прэзідэнт Кітая
- 1943: Роберт дэ Ніра, амерыканскі кінаактор
- 1935: Алег Табакоў, рускі актор
- 1977: Цьеры Анры, французскі футбаліст
[правіць] Памерлі
- 1850: Хасе Сан-Марцін, кіраўнік вайны за незалежнасць іспанскіх калоній ў Паўднёвай Амерыцы
- 1955: Фернан Лежэ, французскі мастак
- 1969: Марк Бернес, савецкі актор і спявак
- 1988: Зія уль Хак, прэзідэнт Пакістана
[правіць] Святкуюць
- Інданезія, Габон: Дзень незалежнасці

