Аўтызм
| Дзіцячы аўтызм | ||
|---|---|---|
| Імкненне зноў і зноў парадкаваць прадметы - магчымая прыкмета аўтызму. | ||
| МКХ-10 | F84.0 | |
| МКХ-9 | 299.00 | |
| OMIM | 209850 | |
| DiseasesDB | 1142 | |
| MedlinePlus | 001526 | |
| eMedicine | med/3202 ped/180 | |
| MeSH | D001321 | |
Аўтызм; Дзіцячы аўтызм - разлад, які ўзнікае з прычыны парушэння развіцця галаўнога мозгу і характарызуецца выяўленым і ўсебаковым дэфіцытам сацыяльнага ўзаемадзеяння і зносін, а таксама абмежаванымі інтарэсамі і паўтаральнымі дзеяннямі. Усе названыя прыкметы праяўляюцца ва ўзросце да трох гадоў. Падобныя станы, пры якіх адзначаюцца больш мяккія прыкметы і сімптомы, адносяць да разладжанняў аўтыстычнага спектру.
Прычыны аўтызму цесна звязаныя з генамі, якія ўплываюць на паспяванне сінаптычных сувязяў у галаўным мозгу, аднак генетыка захворвання складаная, і на дадзены момант невядома дакладна, што больш уплывае на ўзнікненне разладаў аўтыстычнага спектру: узаемадзеянне мноства генаў, альбо рэдка ўзнікаючыя мутацыі. У рэдкіх выпадках выяўляецца ўстойлівая асацыяцыя хваробы з уздзеяннем рэчываў, якія выклікаюць прыроджаныя дэфекты. Іншыя мяркуемыя прычыны спрэчныя, у прыватнасці, не атрымана якіх-небудзь навуковых доказаў гіпотэзы, якая злучае аўтызм з вакцынацыяй дзяцей. Паводле прыблізнай ацэнкі, распаўсюджанасць разладаў аўтыстычнага спектру складае 6 на 1000 чалавек, прычым у хлопчыкаў падобныя станы адзначаюцца прыкладна ў 4 разы часцей, чым у дзяўчынак.
Гл. таксама [правіць]
- Сіндром ранняга дзіцячага аўтызму
- Эскапізм
- Псіхоз
- Афіляцыя
- Сіндром саванта
- Сіндром Аспергера
- Чалавек дажджу (фільм)
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтызм