Баварска-Ландсхуцкае герцагства
| Баварска-Ландсхуцкае герцагства ням.: Teilherzogtum Bayern-Landshut Герцагства |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Баварыя-Лансгут у 1363—1392 (уключаючы Мюнхен і Інгальштат, але без Штраўбінга) |
|||||||
| Сталіца | Ландсхут | ||||||
| Рэлігія | Каталіцтва | ||||||
| Дынастыя | Вітэльсбахі | ||||||
Баварска-Ландсхуцкае герцагства (ням.: Teilherzogtum Bayern-Landshut) — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1353—1503 гадах.
Гісторыя [правіць]
Калі ў 1347 годзе памёр імператар Людовік IV, то спачатку яго пяцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, па Ландсбергскаму дагавору 1349 года, спадчына была падзелена. Стэфан, Вільгельм і Альбрэхт сталі сумесна кіраваць Ніжняй Баварыяй і Нідэрландамі. Праз чатыры гады спадчына было падзелена далей, і па Рэгенсбургскаму дагавору 1353 года Стэфан атрымаў новастворанае герцагства Баварыя-Ландсхут. У 1363 годзе Стэфан стаў таксама і герцагам Верхняй Баварыі, якоя ў выніку была далучана да Баварыі-Ландсхут.
Пасля смерці Стэфана тры яго сына кіравалі герцагствам сумесна да 1392 года, калі яно было падзелена зноў, вылучыўшы асобныя герцагствы Баварыя-Мюнхен і Баварыя-Інгальштат.
Па рашэнні імператара ў 1429 годзе пакінутае без кіраўніка Баварска-Штраўбінскае герцагства было падзелена на тры часткі, адна з якіх увайшла ў склад Баварска-Ландсхуцкага герцагства. У 1447 годзе да Баварыі-Лансхут было далучана Баварска-Інгальштацкае герцагства.
У 1505 годзе пасля войны за ландсхуцкую спадчыну Баварска-Ландсхуцкае герцагства было падзелена паміж Баварска-Мюнхенскім герцагствам і новаствораным герцагствам Пфальц-Нойбург.
Герцагі Баварска-Ландсхуцкія [правіць]
- Стэфан II (1347—1375)
- Іаган II, Стэфан III і Фрыдрых (1375—1392)
- Фрыдрых (1392—1393)
- Генрых XVI (1393—1450)
- Людвіг IX (1450—1479)
- Георг (1479—1503)