Бакеліт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бакеліт (ад імя бельгійскага хіміка і вынаходніка Леа Бакеланда) — прадукт полікандэнсацыі фенолу з фармальдэгідам ў прысутнасці шчолачнага каталізатара. Выкарыстоўваецца ў якасці злучальніка ў вытворчасці абразіўных вырабаў халоднага і гарачага прэсавання і вальцавання, а таксама для іншых тэхнічных мэтаў. Бакеліт раствараецца ў спірце, пры працяглым награванні пераходзіць у нерастваральную і неплаўкую форму. Гэтая ўласцівасць бакеліта выкарыстоўваецца пры вырабе пластычных мас. Спіртавыя растворы бакеліта ўжываюць як лакі.
[правіць] Літаратура
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.229
[правіць] Спасылкі
- Музей бакеліта (англ.) (ням.)
| Гэта пачатак артыкулу пра арганічныя злучэнні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |