Барометр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Механічны барометр

Барометр (стар.-грэч. Βάρος — «цяжар» і μετρέω — «вымяраю») — прыбор для вымярэння атмасфернага ціску. Быў вынайдзены італьянскім навукоўцам Эванджэліста Тарычэлі.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

У вадкасных барометра ціск вымяраецца вышынёй слупа вадкасці (ртуці) у трубцы, залітаванай зверху, а ніжнім канцом апушчанай у пасудзіну з вадкасцю (атмасферны ціск ураўнаважваецца вагой слупа вадкасці). Ртутныя барометры — найбольш дакладныя, выкарыстоўваюцца на метэаралагічных станцыях.

У побыце звычайна выкарыстоўваюцца механічныя барометры (анероід). У анероідзе вадкасці няма (па-грэчаску: «анероід» — «бязводны»). Ён паказвае атмасферны ціск, які ўздзейнічае на гафрыраваную танкасценную металічную скрынку, у якой створана разрэджванне. Пры паніжэнні атмасфернага ціску скрынка злёгку пашыраецца, а пры падвышэнні — сціскаецца і ўздзейнічае на прымацаваную да яе спружыну. На практыцы часта выкарыстоўваецца некалькі (да дзесяці) анероідных каробак, злучаных паслядоўна, і маецца рычажная перадатачная сістэма, якая паварочвае стрэлку, якая рухаецца па кругавой шкале, праградуіраванай як ртутны барометр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]