Вадкасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Механіка суцэльных асяроддзяў
BernoullisLawDerivationDiagram.svg
Суцэльнае асяроддзе
Гл. таксама «Фізічны партал»

Ва́дкасць — адзін з агрэгатных станаў рэчыва.

Асноўнай уласцівасцю вадкасці, якая адрознівае яе ад іншых агрэгатных станаў, з'яўляецца здольнасць неабмежавана змяняць форму пад дзеяннем датычных механічных напружанняў, нават малых, практычна захоўваючы пры гэтым аб'ём.

Вадкі стан звычайна лічаць прамежкавым паміж цвёрдым целам і газам: газ не захоўвае ні аб'ём, ні форму, а цвёрдае цела захоўвае і тое, і іншае. Малекулы вадкасці, як і малекулы цвёрдага цела, выконваюць цеплавыя ваганні, аднак іх становішчы раўнавагі час ад часу змяняюцца, што абумоўлівае цякучасць. Вязкасць вадкасцей павышаецца з паніжэннем тэмпературы.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 125. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах