Барыс Іларыёнавіч Бяляеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іларыёнавіч Бяляеў
Дата нараджэння 16 красавіка 1945(1945-04-16) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Барыс Іларыёнавіч Бяляеў (нар. 16 красавіка 1945, Чалябінск, Расія) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне спектраскапіі і оптыка-электроннага прыборабудавання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), старшы навуковы супрацоўнік (1987), дацэнт (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры», 1969).

Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1969—1985, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1985, аддзел аэракасмічных даследаванняў, з 2010 — загадчык аддзела, у 1986—2014 — загадчык лабараторыі дыстанцыйнай фотаметрыі).

Навуковыя інтарэсы: оптыка-электронныя прыборы і метады дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія СССР (1991), падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2015), граматы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2011), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Диссертация с грифом «Для служебного пользования».
  • Оптическое дистанционное зондирование / Б. И. Беляев, Л. В. Катковский. — Минск, 2006.
  • Аппаратура дистанционной спектрометрии / [Б. И. Беляев и др.] // Спектроскопия плазмы и природных объектов. — Минск, 2002. — Гл. 6. — С. 305—349.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляеў Барыс Іларыёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Беляев Борис Илларионович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352.