Баскетбольны саюз Рэспублікі Сербскай
Баскетбольны саюз Рэспублікі Сербскай (сербск.: Кошаркашки савез Републике Српске) — баскетбольная федэрацыя, якая займаецца арганізацыяй клубных турніраў па баскетболе, кіраванні баскетбольнымі клубамі і развіццём баскетбола на тэрыторыі Рэспублікі Сербскай. Супрацоўнічае з Міністэрствам па справах сям'і, моладзі і спорту Рэспублікі Сербскай. Паўнапраўны член Спартыўнага саюза Рэспублікі Сербскай, супрацоўнічае з баскетбольным саюзам Сербіі. Адрас галоўнага офісу: Баня-Лука, вуліца Драгаміра «драг» Маліч, дом 1.
Турніры[правіць | правіць зыходнік]
Баскетбольны саюз Рэспублікі Сербскай кіруе баскетбольнымі клубамі Рэспублікі Сербскай і арганізуе правядзенне спаборніцтваў па баскетболе ў краіне.
- Кубак Рэспублікі Сербскай па баскетболе
- Першая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе
- Першая жаночая ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе
- Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група "Захад")
- Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група "Усход")
- Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група «Цэнтр»)
- Баскетбольны савет Рэспублікі Сербскай
- Баскетбольная ліга ў межах Малых алімпійскіх гульняў Рэспублікі Сербскай
Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]
На чале саюза стаіць прэзыдэнт Барыс Спасоевіч. Вышэйшыя органы — Скупшчына і Прэзідыум. У самім баскетбольным саюзе дзейнічае Аб’яднанне баскетбольных трэнераў Рэспублікі Сербскай. Кіраўніцтву саюза падпарадкоўваюцца чатыры баскетбольныя камітэты (па рэгіёнах):
- Баня-Лука
- Біеліна і Братунац
- Раманія — Герцагавіна і Білеча
- Дабой і Мадрыча
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт саюза Архівавана 18 ліпеня 2007. (серб.)
- Зоран Тегелтија, предсједник Кошаркашког Савеза Републике Српске Архівавана 15 кастрычніка 2009. (серб.)
- Куп Републике Српске: Пехар пиварима(недаступная спасылка) (серб.)