Клеткі палачкападобныя, вузкалінейныя або верацёнападобныя, 60—150 мкм даўжынёй і 4—8 мкм шырынёй, злучаны створкамі ў стужкападобныя калоніі. Рухаюцца адна адносна другой слізготным рухам, мяняючы форму калоніі. Кіль цэнтральны. Штрыхі на створцы пункцірныя, 20—25 шт. на 10 мкм.