БелАЗ-7520

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БелАЗ-7520
Вытворца БелАЗ
Месца вытворчасці Жодзіна, БССР
Гады выпуску 1975

БелАЗ-7520 — найбуйнейшы на момант выпуску ў 1975 годзе самазвал у СССР[1][2]. Вырабляўся на Беларускім аўтамабільным заводзе, і з’яўляўся асноўным напрамкам, разам з БелАЗ-75191, для павелічэння вытворчасці самазвалаў у СССР для горназдабыўной прамысловасці[3]. Пазней выпушчаная мадыфікацыя БелАЗ-75201[4].

Першы вопытны ўзор сабраны 29 мая 1975 года. Выпуск быў прымеркаваны да 30-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Грузападымальнасць — 110 т, вага — 120 т[3]. Магутнасць рухавіка[5] — 1300-1400 к. с.

На БелАЗ-7520 апрабавалі схему кіравання з двума паваротнымі мастамі на васьмі шынах, з-за якой самазвал атрымаўся празмерна высокім і ад ідэі адмовіліся. Пазней гэтую схему адрадзілі ў БелАЗ-75501[6], які ў 1991 годзе замяніў мадэль 7520[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 40 лет «грузовику-монстру» (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  2. а б Авторота, ура!. www.zr.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  3. а б Шугуров, Л. М. Автомобили Страны Советов Архівавана 25 верасня 2021. / Л. М. Шугуров, В. П. Ширшов. — 2-е изд., перераб. и доп. — М.: Изд-во ДОСААФ, 1983. — 128 с.
  4. БелАЗ-7520 (англ.). Автопром Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  5. Промышленность Белоруссии Архівавана 25 верасня 2021.: ежемес. ил. науч.-произв. журн. — Минск. — 1978. — Т. 235–246. — С. 54.
  6. БелАЗ-75710: выходят на арену силачи. www.zr.ru. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]