Беларуская краёвая народная рада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская краёвая народная рада - фіктыўны прадстаўнічы орган, выбраны на т.зв. Беларускім краёвым з’ездам (студзень 1919 г.). Інсцініравана ўрадам Польшчы, які прэтэндаваў на беларускія землі і не хацеў, каб дэлегацыя БНР удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі. «Прэзідэнт» рады К. Цвірка-Гадыцкі, «Член» – А. Янсан. 23 сакавіка 1919 г. яны накіравалі міністру-прэзідэнту Польшчы ліст, у якім прасілі зрабіць адпаведныя крокі «у кірунку ўстанаўлення супольнага палітычнага жыцця беларускага народа з Польшчай».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]