Белы насарог

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Белы насарог
White Rhino.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Непарнакапытныя

Сямейства:

Насарогі

Род:

Белыя насарогі

Від:

Белы насарог

Навуковая назва

Ceratotherium simum Burchell, 1817

'

Mapa distribuicao original white rhino.png

ITIS   625001
NCBI   9807
EOL   311503

Белы насарог (Ceratotherium simum) — найбуйнейшы прадстаўнік сямейства насарогаў.

[правіць] Знешні выгляд

Белы насарог — другая па велічыні сухапутная жывёла на планеце, пасля слана. Гэта велізарнае млекакормячае — маса старых самцоў дасягае часам 4-4,5 тон, часам нават да 5 (звычайна, зрэшты, 2-2,5 тоны), а даўжыня цела — 4,2 метра. Вышыня ў карку — 1,6-2 м. Уласна, белага ў ім нічога няма, і назва гэта, відаць, паходзіць ад скажоннага бурскага слова wijde (шырокі, шырокапысы), якое англічане па гучанні перарабілі ў белы.

[правіць] Распаўсюджанне

Зараз агульная колькасць белага насарога — прыкладна 10-11 тыс. галоў, што, відаць, больш, чым 20-25 гадоў таму. Арэал яго разарваны на два аддаленых адзін ад аднаго раёна.

Першы раён — Паўднёвая Афрыка. Белыя насарогі жывуць у ПАР, Намібіі, Зімбабве.

Другі раён знаходзіцца далей на поўнач. Гэта паўночныя і паўночна-ўсходнія раёны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і паўднёвы Судан.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах