Бобруйская жизнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бобруйская жизнь»
Тып газета
Заснавана 20 лютага 1913
Спыненне публікацый 1 жніўня 1914
Мова руская
Галоўны офіс

«Бобруйская жизнь» — грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 20 лютага 1913 да 1 жніўня 1914 года ў Бабруйску на рускай мове 3 разы на тыдзень. 3 29 мая 1913 да 8 красавіка 1914 года не выходзіла. Апошнія выпускі (№ 85—92) выходзілі штодзённа. 3 27 ліпеня 1914 года друкавала 1—2 разы на дзень «Тэлеграмы газеты „Бобруйская жизнь“». Рэдактар-выдавец Б. М. Бахрах[1].

У праграмным артыкуле рэдакцыя заявіла, што імкнецца стварыць газету, якая «не будзе афарбавана ні партыйнай, ні нацыянальнай фарбай, а будзе прагрэсіўным агульначалавечым выразнікам усіх наспелых патрэб і неабходных рэформ мясцовага жыцця» (7 лютага 1913). Друкавала міжнародную інфармацыю, мясцовую хроніку, паведамленні пра дзейнасць Дзяржаўнай думы, фельетоны з крытыкай мясцовых улад за непаладкі гарадской гаспадаркі і побыту. Прыхільна пераказвала лекцыі кадэцкіх лідараў А. І. Шынгарова («Новая Дума і старыя задачы») і П. М. Мілюкова («Нацыянальнасць і дзяржава»), з якімі яны выступалі ў Бабруйску ў 1914. У газеце супрацоўнічаў будучы філосаф-марксіст С. Я. Вальфсон[1].

У літаратурна-крытычных нататках «Бобруйская жизнь» пісала пра творчасць Л. Андрэева, С. Надсана, А. Чэхава. Змяшчала вершы мясцовых паэтаў, асвятляла тэатральнае і музычнае жыццё Бабруйска[1].

Зноскі

  1. а б в У. М. Конан. «Бобруйская жизнь» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]