Брэсцкае таварыства ўрачоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкае таварыства ўрачоў
Тып арганізацыі асветніцкая
Афіцыйная мова руская
Заснаванне
Заснаванне 1903
Ліквідацыя
Спыненне дзейнасці 1915

Брэ́сцкае тавары́ства ўрачо́ў — асветніцкая арганізацыя, якая існавала ў Брэсце ў 19031915 гадах. Старшыня арганізацыі — Л. І. Ястражамбецкі-Дзем’яновіч, віцэ-старшыня — К. І. Штарк, сакратар-казначэй — С. Б. Дземідовіч, бібліятэкар — Б. Б. Хват. Спыніла дзейнасць у сувязі з Першай сусветнай вайной[1].

Мэты і задачы. Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мела статут, які прадугледжваў вывучэнне санітарнага становішча Гродзенскай губерні, збор і вывучэнне матэрыялаў па медыцынскай статыстыцы; наладжванне публічных чытанняў, выданне папулярных твораў для распаўсюджвання ў народзе ведаў па праблемах агульнай і асабістай гігіены і іншае; уладкаванне клінік, узаемны абмен практычнымі назіраннямі за развіццём хвароб і найбольш паспяховымі спосабамі іх лячэння і іншае[2].

Колькасць членаў[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ядноўвала ўсіх урачоў горада: у 1903 годзе — 28 чалавек, у 1907 годзе — 21 чалавек.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]