Першая сусветная вайна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Першая сусветная вайна | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
| Бакі | |||||||
| Антанта | Цэнтральныя дзяржавы | ||||||
| Камандуючыя | |||||||
| Камандуючыя | Камандуючыя | ||||||
| Сілы бакоў | |||||||
| Армія: 10119 Лёгкія гарматы: 11430 Палевая артылерыя: 450 Самалёты: 449 |
Армія: 6122 Лёгкія гарматы: 7944 Палевая артылерыя: 1856 Самалёты: 297 |
||||||
| Страты | |||||||
| Загінула ваенных: 5 953 372 Паранена ваенных: 9 723 991 Знікла ваенных: 4 000 676[1] |
Загінула ваенных: 4 043 397 Паранена ваенных: 8 465 286 Знікла ваенных: 3 470 138[1] |
||||||
ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, Другая Айчынная вайна[2], Вялікая вайна (англ.: Great War), вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 – 11 лістапада 1918). Пачаткова вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд. чал. Працягвалася 51 мес. 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн. забітых, каля 20 млн. параненых.
Змест |
[правіць] Асноўныя падзеі
[правіць] 1914
- 28 ліпеня: Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну супраць Сербіі
- 1 жніўня: Германія абвясціла вайну Расіі.
- 2 жніўня: Германія захоплівае Люксембург
- 3 жніўня: Германія абвясьціла вайну Францыі
- 4 жніўня: Германія напала на Бельгію. Вялікабрытанія абвясціла вайну супраць Германія, калі немцы адмовіліся паважаць неўтралітэт Бельгіі. Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя абвясцілі вайну супраць Германіі
- 10 жніўня: Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну супраць Расіі
- 12 жніўня: Брытанія і Францыя абвясцілі вайну супраць Аўстра-Венгрыі
- 23 жніўня: Японія абвясціла вайну супраць Германіі
- 29 кастрычніка: Асманская імперыя ўступае ў вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі
- 2 лістапада: Расія абвясціла вайну супраць Турцыі
- 5 лістапада: Францыя і Брытанія абвясцілі вайну супраць Турцыі
[правіць] 1915
- 24 красавіка: улады Асманскай імперыі развязалі генацыд армянаў
- 23 мая: Італія абвясціла вайну супраць Аўстра-Венгрыі
- 14 кастрычніка: Балгарыя абвясціла вайну супраць Сербіі, і ўвайшла ў вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі
[правіць] 1916
- 21 лютага - 20 снежня: Бітва пад Вердэнам - адна з самых вялікіх вайсковых аперацый на Заходнім фронце.
- 5 сакавіка - 17 сакавіка: Нарачанская аперацыя расійскіх войскаў. Беспаспяховая спроба наступу, дазволіла спыніць актыўныя дзеянні немцаў пад Вердэнам.
- 9 сакавіка: Германія абвясціла вайну супраць Партугаліі
- 21 мая - 2 жніўня: Брусілаўскі прарыў, расійскім войскам занятая Галіцыя і Букавіна.
- 13 чэрвеня - 29 ліпеня: Скробава-Гарадзішчанская аперацыя, няўдалая спроба прарыву расійскімі войскамі нямцкага фронту пад Баранавічамі
- 24 чэрвеня - сярэдзіна лістападу: Бітва на Соме, на Заходнім фронце.
- 27 жніўня: Румынія абвясціла вайну супраць Аўстра-Венгрыі
- 28 жніўня: Італія абвясціла вайну супраць Германіі
[правіць] 1917
- 27 чэрвеня: Грэцыя ўваходзіць у вайну на баку Антанты
- 27 жніўня: Кітай абвясціў вайну супраць Германіі
- 26 красавіка: Бразілія абвясціла вайну супраць Германіі
- 7 снежня: ЗША абвясцілі вайну супраць Аўстра-Венгрыі
[правіць] 1918
- 11 лістапада: падпісана мірная дамова. Вайна скончылася.
| Дата | Хто абвясціў вайну | Каму была абвешчаная вайна |
|---|---|---|
| 28 ліпеня 1914 г. | Аўстра-Венгрыя | Сербія |
| 1 жніўня 1914 г. | Германія | Расія |
| 2 жніўня 1914 г. | Германія | Францыя |
| 3 жніўня 1914 г. | Германія | Бельгія |
| 4 жніўня 1914 г. | Вялікабрытанія | Германія |
| 5 жніўня 1914 г. | Чарнагорыя | Аўстра-Венгрыя |
| 6 жніўня 1914 г. | Аўстра-Венгрыя | Расія |
| 6 жніўня 1914 г. | Сербія | Германія |
| 6 жніўня 1914 г. | Чарнагорыя | Германія |
| 12 жніўня 1914 г. | Вялікабрытанія і Францыя | Аўстра-Венгрыя |
| 15 жніўня 1914 г. | Японія | Германія |
| 2 лістапада 1914 г. | Расія | Турцыя |
| 5 лістапада 1914 г. | Вялікабрытанія і Францыя | Турцыя |
| 23 мая 1915 г. | Італія | Аўстра-Венгрыя |
| 14 кастрычніка 1915 г. | Балгарыя | Сербія |
| 9 мая 1916 г. | Германія | Партугалія |
| 27 жніўня 1916 г. | Румынія | Аўстра-Венгрыя |
| 28 жніўня 1916 г. | Італія | Германія |
| 6 красавіка 1917 г. | ЗША | Германія |
| 27 чэрвеня 1917 г. | Грэцыя | Германія |
| 12 ліпеня 1917 г. | Гаіці | Германія |
| 19 ліпеня 1917 г. | Гандурас | Германія |
| 22 ліпеня 1917 г. | Сіям | Германія |
| 14 жніўня 1917 г. | Кітай | Германія |
| 26 кастрычніка 1917 г. | Бразілія | Германія |
| 7 снежня 1917 г. | ЗША | Аўстра-Венгрыя |
| 11 лістапада 1918 г. | канчатак вайны | |
[правіць] Краіны ўдзельніцы
Аўстра-Венгрыя
Германская імперыя
Асманская імперыя
Балгарыя (з 1915)
Італія (удзельнічала ў вайне на баку Антанты з 1915 года, нягледзячы на тое, што была членам Траістага саюза)
Саюзнікі (Антанта):
Францыя
Брытанская імперыя
Расійская імперыя
Італія (з 1915)
ЗША (з 1917)
Японія (з 1917)
Сербія (з 1917)
Сябры Антанты (падтрымалі Антанту ў вайне): Чарнагорыя, Бельгія, Грэцыя, Бразілія, Кітай, Афганістан, Куба, Нікарагуа, Сіям, Гаіці, Ліберыя, Панама, Гандурас, Коста-Рыка
[правіць] Камандуючыя
[правіць] Камандуючыя Антанты
вялікі князь Мікалай Мікалаевіч
Мікалай II
Міхаіл Васільевіч Аляксееў †
Аляксей Аляксеевіч Брусілаў
Лаўраў Георгіевіч Карнілаў †
Аляксандр Фёдаравіч Керанскі
Мікалай Мікалаевіч Духонін †
Мікалай Васільевіч Крыленка
Раймон Пуанкарэ
Жорж Бенжамен Клеманса
Жозэф Жак Сезер Жафр
Фердынанд Фош
Робер Жорж Нівель
Анры Піліп Петэн
Георг V
Герберт Генры Асквіт
Дэвід Лойд Джордж
Дуглас Хейг
Джон Рашуорт Джэліка
Гарацыа Герберт Кітчэнер
Віктар Эмануіл III
Луіджы Кадорна
Арманда Дыяз
прынц і герцаг Луіджы Амедэа
Томас Вудра Вільсан
Джон Джозаф Першынг
[правіць] Камандуючыя Цэнтральных дзяржаў
Франц Іосіф I †
Карл I
Франц Конрад фон Гетцэндорф
Артур Арц фон Штраўсенбург
Вільгельм II
Эрых фон Фалькенхайн
Паўль фон Гіндэнбург
Хельмут Ёган Людвіг фон Мальтке (Малодшы)
Рэйнхард Шэер
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф
кронпрынц Рупрэхт
Мехмед V †
Мехмед VI
Энвер-паша
Мустафа Кемаль Атацюрк
Фердынанд I
Уладзімір Вазаў
Нікалаус Жэкаў
Георг Стаянаў-Тодараў
[правіць] Беларусь у гады вайны
Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна–Вільня–Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб’яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек). На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб’ектаў і г.д.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пагалоўе скарацілася на 21,5 %. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.
[правіць] Сельская гаспадарка
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта – на 18,7 %, пшаніцы – на 22,1 %, бульбы – на 34,2 %. Ва ўмовах неверагоднай галечы, вялікай скучанасці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых губернях шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы – тыф, халера і інш. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы.
[правіць] Сялянскія хваляванні
Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян поруч з антыпамешчыцкімі ўзмацніліся антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені – лютым 1917 г. толькі 7.
Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек. 26 кастрычніка салдаты-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. З іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
[правіць] Беларускі нацыянальны рух
У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета “Наша ніва”, рэдактарам якой з’яўляўся Я. Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі, нацыянальны рух быў спынены. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты І. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва “Грамадзяне!”, у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні. Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца “Польскай Кароне”. У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай “злучнасці”. Гвалтоўная паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група беларускіх дзеячоў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”, якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.
Германія, стараючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць поўнае польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета “Гоман”. У Вільні былі створаны “Беларускі клуб”, згуртаванне “Золак”, “Навуковае таварыства”, “Беларускі вучыцельскі саюз” і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт, які ўзначальваў А.Луцкевіч. У красавіку 1916 г. камітэт прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916 г. Дэлегацыя беларусаў звярнулася да ўсіх цывілізаваных людзей свету з просьбай дапамагчы беларускаму народу свабодна развіваць свае “інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы”, стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.
[правіць] Гл. таксама