Будынак стаматалагічнай паліклінікі (Горкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак стаматалагічнай паліклінікі
54°17′23″ пн. ш. 30°58′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000437шыфр 513Г000437
Map

Будынак стаматалагічнай паліклінікі — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Леніна, 22. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы як дзяржаўная ўстанова.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавяховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны выцягнуты фасад мае сіметрычную кампазіцыю. Яго цэнтральная частка вылучана неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах. Лучковыя вокны з ліштвамі і замковым каменем. Сістэма планіроўкі калідорная, з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]