Булён
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Булён (ад фр. Bouillon ад дзеяслова bouillir - «кіпяціць») — вадкі навар з мяса, рыбы або гародніны. Змяшчае невялікую колькасць бялкоў, таму мае больш смакавае і ўзбуджальнае значэнне, чым пажыўнае, таксама лёгказасваяльны нават аслабленым арганізмам.
Свежы булён часта ўжываюць як харчаванне пры хваробах, калі рэкамендуецца вадкае харчаванне, напрыклад, пры атручваннях і засмучэннях стрававальнай сістэмы.
Булён даюць да стала як самастойную страву, так і разам з гарнірам. Часта ў булён дадаюць іншыя прадукты - крупы, хлеб, яйка і г. д. Акрамя іншага, булён часта служыць запраўкай для рознага роду соусаў.
У продажы распаўсюджаныя «булённыя кубікі» - канцэнтраты хуткага прыгатавання.
| Гэта пачатак артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |