Хлеб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
ХЛЕБ — харчовы прадукт, які пякуць з цеста гатаванага з мукі з даданнем вады, дрожджаў, солі, часам цукру, тлушчоў, соладу, патакі, малака, затавак (аніс, кмен і інш.). У гатовым хлебе да 56 % вугляводаў (у асноўным крухмал), 5-8 % бялкоў, мінеральныя рэчывы, амінакіслоты, вітаміны (у асноўным групы B). Энергетычная каштоўнасць 100 гр. хлеба да 1,4 МДж (347 ККал).

