Бяседныя песні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бясе́дныя пе́сні, або застольныя пе́сні, рэгіянальныя назвы: гасцявыя, кірмашовыя, банкетовыя, пірушачныя песні — творы народнай лірыкі, якія спявалі ў застоллі. Значная колькасць іх сярод дажынкавых, талочных, радзінных песень, таму паводле функцыянальнай прыкметы адрозніваюць бяседныя песні пазаабрадавыя, каляндарна-абрадавыя і сямейна-абрадавыя. Маюць велічальныя матывы, у якіх услаўляюцца багаты стол, шчодрыя гаспадары, жаданыя госці. Ідэалізаваная карціна дастатку адлюстроўвае мару селяніна. У бяседных песнях пераважаюць сямейна-бытавыя матывы: нешчаслівае замужжа, жорсткі муж, лютая свякроў, ліхія суседзі і інш[1].

Зноскі

  1. Цішчанка І. К. Бяседныя песні // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1985. — Т. 1. — С. 552.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]