Мара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мара, таксама Мроя[1] — запаветнае жаданне, ідэалізаваная мэта, якая абяцае шчасце. Мара можа быць у кожнага чалавека, але таксама кажуць пра мару сацыяльных груп, грамадскіх класаў. Мара з'яўляецца адной з асноўных тэм рамантычнай літаратуры, кінафільмаў. Звычайна лічаць, што летуценнасць ўласцівая маладому пакаленню. Мара таксама з'яўляецца ідэалагічным клішэ, выкарыстоўваным у прапагандзе, напрыклад «мара аб свабодзе», «мара аб светлай будучыні», «мара аб бяспечных адносінах». У ЗША папулярна клішэ "амерыканская мара". Часам мары прыпісваюць колер - "блакітная мара», "ружовая мара". Гэтак жа мары бываюць не гэтак глабальнымі, як гэта прынята лічыць. У аднаго чалавека можа быць некалькі "мараў". Гэта могуць быць проста жаданні, па нейкіх прычынах не выкананыя ў момант іх узнікнення, але чалавек усё ж жадае, каб яны ўвасобіліся ў рэальнасць. Напрыклад, такой марай можа быць жаданне паехаць у нейкае месца - гэта не ашчасціць чалавека да канца яго дзён, затое ён будзе ўспамінаць аб гэтай падзеі досыць доўга, як аб адным з найбольш прыемных момантаў у якім-небудзь перыядзе яго жыцця.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.350.Мроі - мары, летуценні