Біржавы мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біржавы мост
Каардынаты: 59°56′47″ пн. ш. 30°18′12″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны мост[d], трамвайны мост[d] і пешаходны мост[d]
Перасякае Малая Нява
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь
Колькасць пралётаў 5
Агульная даўжыня
  • 239 м
Шырыня моста 27 м
Канструктар, архітэктар Леў Наскоў[d], Пётр Арашаў[d] і Vladimir Demchenko[d]
Адкрыццё 1894
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біржавы мост (з 1922 па 1989 гады — мост Будаўнікоў) — развадны мост цераз Малую Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае паміж сабой Васільеўскі і Петраградскі астравы. Мост размешчаны паміж Біржавой плошчай на стрэлцы Васільеўскага вострава і Мытнінскай набярэжнай на Петраградскай старане. Ніжэй па цячэнні знаходзіцца Тучкоў мост. Бліжэйшая станцыя метро — «Спартыўная». 6 красавіка 1894 года мост атрымаў назву Біржавы. У кастрычніку 1918 г. мост перайменавалі ў мост Будаўнікоў — меліся на ўвазе будаўнікі новага камуністычнага грамадства. Назва праіснавала да 22 верасня 1989 года, пасля чаго масту вярнулі гістарычную назву.