Біятлон у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біятлон у Беларусі з’яўляецца адным з папулярных зімніх відаў спорту (неабходнасць спецыяльных умоў і амуніцыі перашкаджаюць яму стаць масавым), чаму спрыялі поспехі беларускіх біятланістаў.

Беларускія біятланісты неаднойчы адзначаліся як на асобных этапах Кубка свету, так і на Чэмпіянатах Еўропы і свету. Шматразовая чэмпіёнка свету — Алена Зубрылава, якая за сваю кар’еру выступала за Украіну, пазней — за Беларусь. На Чэмпіянаце Еўропы-2008 зборная Беларусі здабыла залаты медаль у змяшанай гонцы.

У сезоне 2007—2008 паводле канчатковых вынікаў жаночая зборная Беларусі зайняла 8-е месца, а мужчынская — 11-е ў агульным заліку Кубка свету. У сезоне 2008—2009 лепшай сярод беларускіх біятланістак стала Дар’я Домрачава (7-е месца), сярод біятланістаў — Рустам Валіулін (30-я месца). Жаночая зборная стала 8-й, а мужчынская — 10-й.

Найбольш паспяховым для зборнай Беларусі па біятлоне быў сезон 2001—2002 гадоў, калі жаночая зборная, паводле вынікаў сезону, стала 5-й, а мужчынская — 4-й. Тады ў індывідуальным заліку Алена Зубрылава (за Беларусь) была пятай, а сярод мужчын Уладзімір Драчоў заняў другое месца.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • (руск.) http://www.biathlon.by — Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі біятлону