Валадар мух

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Літаратурны твор
Валадар мух
Lord of the Flies
Жанр:

Раман

Аўтар:

Уільям Голдынг

Мова арыгінала:

англійская

Публікацыя:

1954

Выдавецтва:

Faber and Faber

«Валадар мух» (англ.: The Lord of the Flies) — алегарычны раман славутага брытанскага пісьменніка У. Голдынга, выдадзены ў 1954 г. Гэта першы і найбольш паспяховы раман гэтага аўтара - які набыў сусветнае прызнанне і ў 1983 г. быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры.

Агульныя моманты сюжэту[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сведчанняў самога У. Голдынга, адразу пасля вайны ён здзіўляўся з недарэчнасці і непраўдападобнасці аднаго з англійскіх "выхаваўчых раманаў" - кнігі Р. М. Балантайна "Каралавая выспа" (1858 г.). Рамана Голдынга напоўнены алюзіямі на кнігу ХІХ ст. (ад імёнаў галоўных герояў да паасобных рэплік), якія пакліканы выявіць адну з важных інтэнцыяў аўтара - палеміку з ідэалістычным і зададзеным творам, у якім, як лічыў Голдынг, адлюстраваны не сапраўдныя англійскія хлопчыкі, а трызненні аўтара і сістэмы выхавання. Ювелірная якасць гэтай працы Голдынга засведчана наступным фактам: калі рыхтавалася першая экранізацыя "Валадара мух", рэжысёр фільма палічыў патрэбным азнаёміць бацькоў маленькіх актораў з літаратурнай першакрыніцай і разаслаў ім кнігі. У адказ ён атрымаў поўную згоду, матываваную падабенствам "Валадара мух" і "Каралавай выспы" [1].

Агульная мараль твора палягае ў неабходнасці прызнання ўнутрана ўласцівай чалавеку злой прыроды. Хлопчыкі, патрапіўшы на выспу, у паскораным парадку дэградуюць, вылузваючыся з шалупіння навязанай цывілізацыі, і неўзабаве аб'яднанае вакол важака племя палюе на такога ж чалавека. Напрацягу дзеяння выяўляецца "звер" - уяўная істота, якая нібыта пагражае хлопцам. Тады паляўнічыя, упаляваўшы свінню, ахвяраюць "зверу" свіную галаву, насаджаную на кол, - галава, у сваю чаргу, "бярэ на сябе функцыі д'ябла, г.зн. вынесенай вонкі і аб'ектываванай у свядомасці праекцыі зла ў чалавечым сэрцы" [2]. Нягледзячы на тое, што большасць хлопцаў верыць у існаванне "звера", адзін з герояў - Сайман - прамаўляе: "Можа, звер гэты і ёсць...Можа...гэта мы самі".

Інтэрпрэтацыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная тэматыка раману - нараджэнне гвалту ў людзях. У рамане сітуацыя абвастраецца праз тое, што галоўныя пратаганісты - дзеці, якія, уласна кажучы, зазвычай малююцца як сімвалы нявіннасці і чысціні. Чым больш дзеці губляюць сувязь з цывілізацыяй і законам, тым больш знікаюць іхнія уяўныя, выдуманыя дарослымі нявіннасць і чысціня і тым большую вагу набываюць права і закон фізічнай сілы.

Падобную тэму артыкулюе раман Жуля Верна "Два гады вакацый" (1888 г.): тут таксама дзеці церпяць крушэнне на сваім уласным востраве і самастойна арганізоўваюцца. Аднак у гэтым выпадку дзеці працуюць разам, канструктыўна, замест таго, каб спрачацца ці нават забіваць адно аднаго.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

  • Валадар мух - адно з абазначэнняў д'ябла (Вельзевула): старазапаветны "Валадар мух", ба'ал зевув (בעל זבוב). У Голдынга Ба'ал Зевув, які быў боствам вайны, робіцца сімвалам пазакультурнай гатоўнасці да гвалту, уласцівай чалавеку.
  • Імя "Ральф" паходзіць ад стараверхненямецкага "Radulf" - спалучэнне каранёў "дарадчык" (rad / rat) і "воўк" (ulf / Wulf), г.зн., уладны дарадчык, тое, што Ральф неаднаразова спрабаваў рабіць у рамане, але быў заглушаны крыкамі іншых. Таксама ягоныя спробы абараніць і ўнармаваць дэмакратыю (ён быў абраны правадыром - і заўсёды гэта падкрэсліваў), цягам развіцця падзей мае ўсё меншае значэнне.
  • Імя "Сайман" (адзін з важнейшых персанажаў, бадай адзіны, хто наблізіўся да разумення сутнасці "звера"), паходзіць з габрэйскага слова "шым'он", што значыць "той, хто чуе".

Зноскі

  1. Wallace R. A. A gamble on the impossible // Live Intrenational, 2.12.1963, p. 79
  2. В. Скороденко. Притчи Уильяма Голдинга // У. Голдинг. "Шпиль" и другие повести. М., 1981. С. 12-13