Валатаўскі спуск (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валатаўскі спуск на сутыку з вуліцай Падгорнай (ліпень 2018 г.)
Валатаўскі спуск на сутыку з вуліцай Падгорнай (ліпень 2018 г.)

Валатаўскі спуск — стромкі спуск у Гомелі на адрэзку вуліцы Валатаўской ад скрыжавання з вуліцай Сожскай да рачнога порта на Падгорнай вуліцы. Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна «Каўказ».

Паходжанне і назва[правіць | правіць зыходнік]

Валатаўскі спуск з’яўляецца фрагментам колішняга яра. Узнікненне назвы можа быць звязана з блізкасцю яра і вуліцы Валатаўской, якая, у сваю чаргу, атрымала назву ад скіраванасці ў бок вёскі Валатава (або Волатава; сёння — Старая Валатава ў межах Гомеля). Пад назвай «Валатаўскі спуск» (або «Волатаўскі спуск») мясціна вядомая не пазней за пачатак XX стагоддзя. Як «Волотовскій спускъ» яна, напрыклад, згадваецца ў пераліку аб’ектаў, што ўваходзілі ў склад 2-й паліцэйскай часці Гомеля станам на 1914 года[1]. У якасці афіцыйнай назвы выкарыстоўвалася і ў савецкі час прыблізна да сярэдзіны XX стагоддзя[2][3], г.зн. да аб’яднання Валатаўскога спуску з вуліцай Валатаўской пад агульнай назвай «Валатаўская вуліца». Неафіцыйна Валатаўскім спускам мясціну называюць гомельскія старажылы і аматары гісторыі Гомеля.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Падчас нямецкай акупацыі 1918 г. у адным з дамоў на Валатаўскім спуску (№8) кватараваў удзельнік бальшавіцкага падполля Аляксей Якаўлеў-Кастрама, дзе і быў арыштаваны ўкраінскай вартай праз нейкі час пасля з'едлівых рэплік аб уладзе Украіны і нежаданні памяняць пашпарт на ўкраінскі[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. III, С. 75.
  2. Учетно-регистрационные карточки плательщиков налога за 1930—1934, 1940—1941 гг. // Государственный архив Гомельской области. Фонд/опись № 625/2.
  3. Перечень улиц и отдельных учреждений г. Гомеля на январь 1953 года (По постановлениям районных исполнительных комитетов Гомеля о выборах в областной, городской и районные Советы депутатов трудящихся).
  4. Такоева, И. Т. Гомельская губерния : Как всё начиналось. Неизвестные страницы / Ирина Такоева, под общ. ред. Владимира дворника; науч. ред. Валентина Лебедева. — Гомель : Редакция газеты «Гомельская праўда», 2014. — С. 46—47.