Валерый Георгіевіч Кандраценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Валерый Георгіевіч Кандраценка (нар. 4 верасня 1944, Віцебск) — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1972).

Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кондратенко Валерий Георгиевич // Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник. — Мн., 2008. — С. 59.