Горад Віцебск

З пляцоўкі Вікіпедыя.

(Пасля перасылкі з Віцебск)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Віцебск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Беларусь
Каардынаты Geographylogo.svg 55°11′ пн. ш. 30°10′ у. д. (G)(O)
Плошча 96 км²
Насельніцтва 343,6 тыс. чалавек (2006)
Тэлефонны код +375 212
Паштовы індэкс 210xxx
Аўтамабільны код 2
Віцебск (Беларусь)
Віцебск
Віцебск

ВІ́ЦЕБСКгорад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Віцебскага раёна і Віцебскай вобласці, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе рэк Віцьба і Лучоса. У 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Оршу, Полацк і аўтамабільных дарог (у тым ліку рэспубліканскіх магістраляў М3 і М8) . Порт на рацэ Заходняя Дзвіна. Аэрапорт (пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу). Непадалёк ад мяжы з Расіяй. Насельніцтва 343,6 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

У летапісах называецца Видбеск, Видебск, Витепеск, Витьбеск, у ням. летапісах — Вітэнбеке (лац. Vitenbeke)[1]

Паводле падання з Віцебскага летапісу, заснаваны вял.кн. кіеўскай Вольгай у 974 годзе, але Вольга памёрла 11.7.969 году. Калі заснаванне Віцебска звязанае з дзейнасцю Вольгі, то паводле "Аповесці мінулых часоў" у 947 годзе Вольга наведвала міжрэчча Заходняй Дзвіны і Дняпра і заснавала тут пагосты для збору даніны, у т.л. на рэках Мста і Луга, магчыма тады быў заснаваны пагост і на Віцьбе — Віцебск. Гэта не выключана, бо заснаванне пагостаў Вольгай было яе агульнадзяржаўнай праграмай пасля забойства яе мужа Ігара падчас збору празмернай даніны з драўлянаў, а віцебскае месца знаходзілася на важнейшых гандлёвых шляхах, што было удалым месцам для збору як даніны з тутэйшых плямёнаў так і мытаў. Магчыма, складальнік Віцебскага летапісу пераблытаў лічбы, перапісваючы з больш ранняй крыніцы і атрымаў 974 замест 947, магчыма блытаніну ўнеслі яшчэ да яго ранейшыя перапісчыкі, але і магчыма што гэта проста неверагоднае паданне. Сустракаюцца варыянты падання, дзе занаванне Віцебска адносяць да 914 г.)[2]

Упершыню згадваецца ў 1021 годзе, калі разам з Усвятам быў перададзены вял.кн. кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу пры заключэнні міру. Горад атрымаў назву ад р. Віцьба, на беразе якой ўзнік. З 1101 — цэнтр Віцебскага княства, першы князь Святаслаў Усяславіч, пазней горадам і княствам валодалі яго нашчадкі Васількавічы. У 12—13 ст. цэнтр на гандлёвым шляху па Заходняй Дзвіне. З 1321 году ў складзе ВКЛ, адзін з сыноў вял.кн. Гедзіміна Альгерд пабраўся шлюбам (1318) з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Марыяй, а пасля смерці цесця (1321) сам стаў віцебскім князем. Да 1351 у Віцебску пабудаваныя каменныя Верхні і Ніжні замкі, княскі палац. У 15—16 ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр; у 1441 названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У пач. 16 ст. — цэнтр Віцебскага ваяводства. У выніку войнаў 16—18 ст. неаднаразова спалены і зруйнавы. У 1597 горад атрымаў магдэбургскае права і герб. Пасля Віцебскага паўстання (1623) пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў 1644) і іншых прывілеяў. У 14—18 ст. у Віцебску пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах дзейнічалі школы. У 2-й пал. 18 ст. стаў 2-ім па велічыні (пасля Магілёва) горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі, 17721777 цэнтр Віцебскай правінцыі, з 1796 цэнтр Беларускай, з 1802Віцебскай губерні. У 1781 зацверджаны новы герб Віцебска з "Пагоняй". У 19 ст. паскорылася развіццё рамяства. У 1866 праз Віцебск пракладзеная Рыга-Арлоўская чыгунка, пазней чыгуначныя лініі злучылі горад з Масквой, Брэстам, Пецярбургам і Кіевам. У 1898 у Віцебску пушчаны першы ў Беларусі трамвай (гл.: Віцебскі трамвай). З 1919 Віцебск у складзе РСФСР. З 1924 у БССР, цэнтр раёна, у 19241930 акругі, з 1938Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну цалкам разбураны.

[правіць] Дэмаграфія

  • 1808 - 10,5 тыс. чал.
  • 1825 - 16,9 тыс. чал.
  • 1860 - 29,5 тыс. чал.
  • 9 лютага 1897 - 65,9 тыс. чал.
  • 1920 - 82,5 тыс. чал.
  • 1926 - 98.8 тыс. чал.
  • 17 лютага 1939 - 167,3 тыс. чал.
  • 26 чэрвеня 1944 - 0,1 тыс. чал.
  • 1955 - 129,8 тыс. чал.
  • 15 студзеня 1959 - 148,3 тыс. чал.
  • 1965 - 189,1 тыс. чал.
  • 15 студзеня 1970 - 230,8 тыс. чал.
  • 1975 - 273,4 тыс. чал.
  • 17 студзеня 1979 - 300,8 тыс. чал.
  • 1986 - 346,5 тыс. чал.
  • 2005 — 342,7 тыс. чал.
  • 2006 — 343,6 тыс. чал.
  • 2008 — 346,9 тыс. чал.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай, хімічнай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Віцебск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Ветразь», «Дзвіна», «Лучоса», «Эрыдан», гасцініца навучальнага цэнтра прафсаюзаў; гасцінічны комплекс «Віцебск». У межах гарадской забудовы Віцебска функцыянуюць 5 санаторыяў-прафілакторыяў, у т.л. «Бадзёрасць».

[правіць] Культура

Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі абласны мастацкі музей, Віцебскі музей Марка Шагала, Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, Віцебскі літаратурны музей, Віцебскі абласны музей М. Ф. Шмырова, Віцебскі музей прыватных калекцый.

Батанічны сад.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, Беларускі тэатр «Лялька», Абласная філармонія. У горадзе праводзяцца больш 30 фестываляў, сярод іх найболей вядомыя «Славянскі базар у Віцебску», імя І. І. Салерцінскага, бальных і спартыўных танцаў «Вясновыя россыпы», «Парад надзей», «Віцебская сняжынка», аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» і інш. Віцебскі палац спорту. Віцебскі цэнтральны спартовы комплекс.

[правіць] Выдатныя мясціны

Як помнік горадабудаўніцтва 16—18 ст. захоўваецца гісторыка-архітэктурная зона з фрагментамі забудовы вуліц, жылымі дамамі, будынкамі грамадзянскіх устаноў 18 — пач. 20 ст.

[правіць] Партнёрскія гарады

[правіць] Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць] Фотагалерэя

  1. Хроніка Вартберга.
  2. Шишанов В. 974, 947 или 914? // Витебский проспект. 2005. №45. 10 нояб. С.3.

[правіць] Літаратура

  • Алексеев Л.В. По Западной Двине и Днепру в Белоруссии: [путеводитель] / Л.В.Алексеев. - М.: Искусство, 1974. - 143 с.: ил.
  • Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX - XIII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии) / Л.В. Алексеев; АН СССР, Институт археологии. - М.: Наука, 1966. - 295 с., 3 л. карт.: ил., карт.
  • Любезный мне город Витебск…. Мемуары и документы. Конец XVIII — начало XIX в. / Вступ. ст., науч., коммент., сост., публ. В. А. Шишанова. Мн.: Асобны Дах, 2005. 40 с.[1]
  • Сцяпунін І. Г.І. Успенкі шў Віцебску // Помнікі гісторыі і культуры БЕларусі. - 1971. - № 1.
  • Шибеко З. Из истории Витебских археологических "курсов" // Неман. - 1980. - № 6.
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.[2]
  • Шишанов В. Основание Витебска: ещё одна версия // Витебский курьер. 1998. № 33. 5 мая. С.1. Текст на сайте http://www.oli-art.com
  • Шишанов В. 974, 947 или 914? // Витебский проспект. 2005. №45. 10 нояб. С.3.[3]

[правіць] У Сеціве

герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскНаваполацкОршаПолацк