Вальны сойм
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 8 сакавіка 2013.
Сойм 1622 года, гравюра Джыякама Лаўра
Вальны сойм (польск.: sejm walny; лац.: conventio generalis) — саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII стагоддзях. Агульны сойм Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага быў створаны ў выніку заключэння Люблінскай уніі паміж гэтымі дзяржавамі ў 1569 годзе. Сойм Рэчы Паспалітай валодаў заканадаўчай і часткова судовай ўладай і складаўся з дзвюх палат: Сената Рэчы Паспалітай і Пасольскай ізбы. Сенатары, паслы і манарх лічыліся асобнымі соймавымі саслоўямі.
Гл.далей: Сойм
Літ.:
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.

