Варажскі заліў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Варангер-фіёрд (Варажскі заліў) |
|
|---|---|
| нарв. Varanger fjord | |
| Тып | заліў |
| Акваторыя | Баранцавае мора |
| Краіны на ўзбярэжжы | |
|
|
|
Варажскі заліў (нарв. Varanger fjord, таксама Варангер-фіёрд) - заліў ў Баранцавым моры, паміж расійскім паўвостравам Рыбацкі і нарвежскім паўвостравам Варангер. Самы ўсходні фіёрд Нарвегіі. Даўжыня 90 км, шырыня ля ўваходу ў заліў дасягае 50 км, глыбіня да 420 м. Ўтварае добрыя гавані; ў паўднёвы бераг удаецца Бэк-фіёрд (рака Паз) і губа Вар'ема (рака Вар'ема).
Дзякуючы Гальфстрыму заліў замярзае толькі ў самыя суровыя зімы. Багаты рыбай. Па беразе знаходзяцца рудніковыя радовішча свінцу і цынку. Прылівы паўсутачныя велічынёй да 2,2 м. На заліве размешчаны нарвежскія парты Вардзё і Вадсё.