Нарвежская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нарвежская мова
Саманазва:

Norsk

Краіны:

Нарвегія

Афіцыйны статус:

Нарвегія (два афіцыйных мовы — букмал і нюнарск)

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Букмал і нюнарск рэгулююцца Нарвежскім моўным саветам (Norsk språkråd); рыксмал рэгулюецца Нарвежскай акадэміяй

Агульная колькасць носьбітаў:

4,6 млн.

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Кантынентальная падгрупа
Пісьменнасць:

лацінка

Моўныя коды
ISO 639-1:

no — нарвежская
nb — букмал
nn — нюнарск

ISO 639-2:

nor — нарвежская
nob — букмал
nno — нюнарск

ISO 639-3:

nor — нарвежская
nob — букмал
nno — нюнарск

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Нарвежская мова (нарв. norsk [nɔʂːk]) — мова германскай групы, афицыйная мова Нарвегіі.

Гістарычная нарвежская мова найбольш блізкая да фарэрскай і ісландскай моў. Аднак дзякуючы значнаму ўплыву дацкай мовы і некатораму ўплыву шведскай, нарвежская ў агуле блізкая і да гэтых моў. Больш сучасная класіфікацыя ставіць нарвежскую разам з дацкай і шведскай у групу мацерыковых скандынаўскіх моў, у адрозненні ад астраўных скандынаўскіх моў.

Гісторыю нарвежскай мовы падзяляюць на 2 перыяды: старажытнанарвежскі (з IX ст.) і нованарвежскі (з 1525). 3 1380 (пасля далучэння Нарвегіі да Даніі) пачала распаўсюджвацца дацкая пісьмовая мова, якая ў XVI ст. атрымала статус афіцыйнай мовы. У выніку значнага ўплыву нарвежскага субстрату адбылося адасабленне дацка-нарвежскай літаратурнай мовы, якая ў XIX ст. атрымала назву рыксмал. Другі варыянт літаратурнай нарвежскай мовы — лансмал, створаны ў XIX ст. І. Осенам на аснове сінтэзу мясцовых дыялектаў. У 1929 рыксмал і лансмал афіцыйна перайменаваны ў букмал і нюнорск.

Найбольш пашыраны букмал, блізкі па структуры да дацкай мовы. Асноўныя адрозненні букмала ад сучаснай дацкай мовы: музычны націск, частае выкарыстанне дыфтонгаў на месцы дацкіх манафтонгаў, глухія змычныя зычныя пасля галосных, сістэма трох родаў.

Пісьменства на аснове лацінскага алфавіта. Найбольш старажытныя помнікі — рунічныя надпісы «эпохі вікінгаў» і рукапісныя помнікі 2-й пал. XII ст. (законы, легенды і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нарвежская мова // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.