Варган

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Варган

Варган, вурган (лац.: organum — прылада; магчыма, ад стараславянскага варга — рот) — старажытны самагучальны язычковы музычны інструмент. Вядомы ў многіх народаў пад рознымі назвамі. Бываюць пласціністы варган (у выглядзе пласцінкі з драўніны, косці, бамбуку, трыснягу) і падковападобны металічны варган; да пласцінкі ці пасярэдзіне падковы прымацаваны язычок з трыснягу і сталі.

У час ігры варган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон; са зменай артыкуляцыі вуснаў атрымліваюць тоны, неабходныя для выканання мелодыі. Дыяпазон невялікі — кварта або квінта, што абмяжоўвае рэпертуар простымі песеннымі і танцавальнымі мелодыямі. На пачатку 19 стагоддзя створаны канцэртны прафесійны інструмент з храматычным гукарадам — аўра (некалькі варганаў, замацаваных на металічным дыску). На Беларусі існаваў у 12-19 стагоддзі як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час сустракаецца рэдка, напрыклад, гурты Стары Ольса, Кашлаты Вох.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варган // БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.8