Васілька Юр’евіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васілька Юр'евіч)
Васілька Юр’евіч
Нараджэнне XII стагоддзе
Смерць XII стагоддзе
Бацька Юрый Далгарукі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васілька Юр'евіч (? — пасля 1161) — князь суздальскі (11491151), пароскі (11551161), сын Юрыя Далгарукага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўзыходжання Юрыя Далгарукага на кіеўскім вялікакняжацкім стальцы ў 1149 быў прызначаны яго намеснікам у Суздалі. Пасля канчатковага замацавання Юрыя ў Кіеве (1155) ён не пасадзіў у Суздалі аднаго з сыноў, і неўзабаве Андрэй Юр'евіч з'ехаў з Вышгарада ва Уладзімір. Пасля смерці бацькі (1157) Васілька ўтрымліваўся на поўдні аж да 1161 (тады пры ўдзеле Васількі і чорных клабукоў загінуў у барацьбе за кіеўскае княжанне Ізяслаў Давыдавіч). Затым разам з іншымі сваякамі быў высланы Андрэем у Візантыю, дзе кіраваў некаторымі ўладаннямі на Дунаі.

Звесткі пра сям'ю і нашчадкаў адсутнічаюць.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]