Юрый Далгарукі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі
Юрый Уладзіміравіч Далгарукі
Князь Юрый Уладзіміравіч Далгарукі. Партрэт з Царскага тытулярніка. 1672 год
Князь Растова-Суздальскі
1113 ці 1096 — 1149
Папярэднік: утварэнне княства
Пераемнік: Васілька Юр'евіч
1151 — 15 мая 1157
Папярэднік: Васілька Юр'евіч
Пераемнік: Андрэй Багалюбскі
Вялікі князь кіеўскі
1149 — 1151
Папярэднік: Ізяслаў Мсціславіч
Пераемнік: Ізяслаў Мсціславіч
1155 — 15 мая 1157
Папярэднік: Расціслаў Мсціславіч
Пераемнік: Ізяслаў Давыдавіч
 
Веравызнанне: Праваслаўе
Нараджэнне: 1090-я гады
Смерць: 15 мая 1157(1157-05-15)
Пахаваны: Царква Спасу на Берастове, Кіеў
Род: Рурыкавічы
Бацька: Уладзімір Усеваладавіч Манамах
Жонка: 1) дачка палавецкага хана Аепы
2) невядомая[1]
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Расціслаў, Андрэй Багалюбскі, Іван, Глеб, Барыс, Алена, Марыя, Вольга. Ад 2-га шлюбу: Васілька, Мсціслаў, Яраслаў, Святаслаў, Міхаіл і Усевалад Вялікае Гняздо

Юрый Далгарукі (1090-я г. — 15 мая 1157) — князь суздальскі, вялікі князь кіеўскі.

Сын вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Усеваладавіча Манамаха. У дзіцячым узросце (1095?) адпраўлены на княжанне ў Растова-Суздальскую зямлю. Пасля смерці брата, вялікага кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча Вялікага (1132) на кароткі час захапіў Пераяслаўль. Каля 1135 абмяняў Суздаль, Растоў і іншыя свае гарады ў новага вялікага кіеўскага князя свайго брата Яраполка Уладзіміравіча на Пераяслаўль, але праз год з-за пратэстаў паўднёварускіх князёў яго ранейшы ўдзел быў адноўлены. У 1149 пачаў узброеную барацьбу за Кіеў і ўпершыню захапіў яго. На працягу 5 гадоў вёў безупынную барацьбу з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам за вялікае княжанне. Кіеў некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі. Пасля смерці Ізяслава і няўдалых ваенных дзеянняў новага вялікага кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1154 Юрый Далгарукі асталяваўся ў Кіеве. Беспаспяхова намагаўся захапіць і Уладзіміра-Валынскае княства. Імкнучыся замацавацца ў Паўднёвай Русі, раздаваў падлеглыя Кіеву землі сваім сынам: Андрэю ў 1150 — Тураў, Пінск, Дарагабуж і Перасопніцу, Барысу ў 1155 — Тураў. Свайму саюзніку Святаславу Ольгавічу ў 1149 перадаў Слуцк і Клецк, каля 1155 — Мазыр. Князь Юрый Далгарукі не меў падтрымкі паўднёварускіх баяр. Пасля яго смерці (верагодна, быў атручаны), устаноўлены ім палітычны расклад быў скасаваны.

Юрый Далгарукі заснаваў г. Ксняцін, Пераяслаўль (Пераслаў-Залескі), Юр'еў-Польскі, Дзмітраў, збудаваў новыя гарадскія ўмацаванні ў Маскве, дзе яму як заснавальніку горада ў 1954 устаноўлены помнік.

Зноскі

  1. У нізкаякасных кампіляцыях пазіцыянуецца як «грэчаская прынцэса Вольга», хоць імя Вольга зусім не грэчаскае і першаснымі крыніцамі не зафіксавана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Далгарукі // ЭГБ у 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons