Васіль Іванавіч Каляда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іванавіч Каляда
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 1995
Род дзейнасці урач, оталарынголаг, хірург, краязнавец, калекцыянер, фатограф
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Васіль Іванавіч Каляда (1914, Мінск — 1995, Мінск) — беларускі хірург-отарыналарынголаг, кандыдат медыцынскіх навук (1963), заслужаны ўрач БССР. Краязнавец, калекцыянер, фатограф[1].

Адзін з заснавальнікаў беларускай школы лор-хірургіі. Стрыечны брат святара Глеба Каляды  (руск.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цікавіўся медыцынай з дзяцінства. Удзельнічаў у Зімовай, а затым і ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1941 годзе трапіў у палон, збег, але не змог дагнаць фронт — Мінск, да якога дабраўся Каляда, быў акупаваны немцамі. Дапамагаў партызанам, працуючы на спіртзаводзе. Выносіў спірт, паведамляў інфармацыю аб мінаванні будынкаў у Мінску напярэдадні нямецкага адступлення, якая дазволіла выратаваць многія з іх. Пасля вайны працаваў у бальніцах Мінска, аперыраваў. Умеў віртуозна здабываць іншародныя прадметы, якія пацыенты, у тым ліку дзеці, да гэтага ўдыхнулі або праглынулі. Займаўся і пластычнай хірургіяй. Удасканаліў некаторыя хірургічныя інструменты. Іншыя ж, імправізаваныя, якія выкарыстоўваліся для здабывання іншародных тэл, выраблялі па яго заказах і чарцяжах на прадпрыемствах Мінска, у некаторых выпадках тэрмінова.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Оценка эффективности тонзиллэктомии у детей при хронических тонзиллитах, не осложненных и осложненных общей интоксикацией и ревматизмом : (клинико-лабораторный анализ) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук / Каледа В. И. ― Минск, 1963. (БА78317)
  • Мінск учора і сёння : [фотаальбом / аўтар.-складальнік В. І. Каляда ; мастак В. І. Губараў]. ― Мінск, 1988. (БА226872)

Асабістае жыццё і захапленні[правіць | правіць зыходнік]

Захапляўся гісторыяй Мінска (фатаграфіі з яго архіва былі апублікаваныя пасмяротна) і музыкай. Быў вернікам. Кавалер царкоўнага ордэна Святога Уладзіміра.

Быў жанаты, меў дачок (Таццяна і Вольга) і двух сыноў (Аляксандр і Мікалай)

Цікавы факт[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Полесская Л. П. Он жил среди нас. Дни и годы из жизни заслуженного врача Республики Беларусь Василия Ивановича Каледы./ Минск, 1996 — 72 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]