Васіль Парфіравіч Трунтаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Парфіравіч Трунтаеў
Сцяг Член Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі
15 мая 1924 — 11 лістапада 1924

Нараджэнне 1883(1883)
Смерць невядома
Партыя УКП(б) (1918)

Васі́ль Парфі́равіч Трунта́еў (1883, в. Сасноўка Саратаўскай губерніневядома) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і слесара, рускі[1].

Навучаўся ў тэхнічным чыгуначным вучылішчы[1].

У 1900 годзе вёў рэвалюцыйную работу сярод навучэнцаў у г. Ялец (Арлоўская губерня), у 1901—1905 гадах у чыгуначным дэпо Тамбоўскай губерні. У 1908 годзе быў арыштаваны і асуджаны.

У 1924 годзе быў загадчыкам Арганізацыйнага аддзела Віцебскага губернскага камітэта РКП(б).

З 4 лютага — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).

У маі 1924 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Трунтаеў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-размеркавальнага аддзела ЦК КП(б) Беларусі.

14 лістапада 1924 года быў выведзены са складу Сакратарыята і бюро ЦК КП(б) Беларусі[2].

Далейшы лёс невядомы.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1924).

Зноскі

  1. а б Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ща политкаторжан и ссыльно-поселенцев [руская]. М.: Издательство Всесоюзного общества политкаторжан и ссыльно-поселенцев. 1934.
  2. Пастанова пашыранага пленума ЦК і ЦКК КП (б) Беларусі 11—14.11.1924

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]