15 мая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
15 мая (15 траўня) — сто трыццаць пяты (сто трыццаць шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1730: Кароль Вялікабрытаніі Георг II прызначыў Роберта Уолпала, лідэра партыі вігаў, першым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі.
- 1811: Парагвай абвясціў незалежнасць ад Іспаніі.
- 1905: Заснаваны горад Лас-Вегас.
- 1905: У газеце "Северно-Западный край" упершыню надрукаваны верш Я. Купалы — "Мужык".
- 1919: Скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы ў Мінску.
- 1920: Скліканы Устаноўчы сейм Літвы.
- 1948: Пачалася першая араба-ізраільская вайна, пачатая арабскімі краінамі на наступны дзень па абвяшчэнні Ізраілем незалежнасці.
- 1971: У Лондане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны.
- 1992: У Ташкенце падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы краін СНД.
Нарадзіліся [правіць]
- 1845: Іван Чэрскі, беларускі геолаг, географ, даследчык Сібіры (пам. 25.6.1892)
- 1859: П'ер Кюры, французскі навуковец-фізік, адзін з першых даследчыкаў радыёактыўнасці (пам. 19.4.1906)
- 1890: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца
- 1891: Міхаіл Булгакаў, пісьменнік (пам. 10.3.1940)
- 1912: Анатоль Іверс, беларускі паэт (пам. 26.10.1999)
- 1916: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (пам. 12.12.2008)
- 1916: Фаіна Вахрава, першая лэдзі Тайваня (15.12.2004)
- 1926: Пітэр Шэфер, брытанскі драматург
- 1936: Барыс Сачанка, беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец (пам. 5.7.1994)
- 1941: Мікалай Абабурка, беларускі мовазнавец
- 1995: Ксенія Сітнік, беларуская спявачка, пераможца дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005
Памерлі [правіць]
- 1762: Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька", вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат (нар. 13.6.1702)
- 1774: Антон Ульрых Браўншвейгскі, герцаг Браўншвейг-Беверн-Люнебургскі, бацька расійскага імператара Івана VI, генералісімус рускіх войскаў (нар. 28.8.1714)
- 1931: Леан Петражыцкі, польскі і расійскі правазнаўца, сацыёлаг (нар. 13.4.1867)
- 1935: Казімір Малевіч, мастак-абстракцыяніст (нар. 23.2.1878)
- 1967: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак
- 1980: Ян Кёрціс, вакаліст і аўтар тэкстаў брытанскага гурта Joy Division
Святкуюць [правіць]
ААН: Міжнародны дзень сям'і