Вацлаў Паўлавіч Багавіцінавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Паўлавіч Багавіцінавіч
харунжы валынскі[d]
1591 — 1597
Папярэднік Рыгор Фёдаравіч Гулевіч[d]
Пераемнік Іван Гулевіч[d]

Смерць не раней за 1596
Род Багавіцінавічы[d]
Бацька Павел Багавіцінавіч[d]
Жонка Соф’я Міхайлаўна з Чартарыйскіх[d]

Вацлаў Паўлавіч Багавіцінавіч (? — пасля 1596) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Паўла Багавіцінавіча.

Харужы валынскі ў 1593—1596 гадах. У 1585 годзе падзяліў Казярады з братам Янам і стрыечным братам Мікалаем Міхайлавічам.

Быў жанаты з княжной Соф’яй Чартарыйскай, дачкой Міхаіла Чартарыйскага[ru]. У 1595 годзе купіў у сваіх шваграў Юрыя і Міхала Чартарыйскіх маёнтак Сталавічы ў Новагародскім павеце, які ў 1596 годзе прадаў М. К. Радзівілу Сіротку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]