Вейкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вейкі чалавека

Вейкі (лац. Cilia) — валасы, што аблямоўваюць зверху і знізу разрэз вока ў млекакормячых. "Працягласць жыцця" вейкі чалавека складае ў сярэднім 90 дзён. На верхнім павеку знаходзяцца ад 150 да 250 веек, на ніжнім - ад 50 да 150. Верхнія вейкі крыху даўжэйшыя за ніжнія, прыкладна 10 мм, у той час як ніжнія даўжынёй каля 7 мм. Функцыяй веек з'яўляецца абарона вачэй ад часціц бруду, а таксама ад дробных насякомых.