З пляцоўкі Вікіпедыя.
Млекакормячыя, або сысуны́ (Mammalia) — клас цеплакроўных пазваночных жывёл, якія выкормліваюць сваіх дзіцянят малаком.
Паводле адных класіфікацый сысуны і звяры (Theria) разглядаюцца як тоесныя, паводле другіх звяры — асобны падклас у класе сысуноў, які супрацьпастаўляецца падкласу першазвяры (Prototheria).
Сысуны паходзяць, верагодна, ад цынадонтаў у канцы трыасавага перыяду. У юрскім перыядзе з'явіліся пантатэрыі, ад якіх пайшлі сапраўдныя звяры.
Сысуны распаўсюджаныя па ўсім свеце і сустракаюцца на ўсіх кантынентах, ва ўсіх акіянах і на большасці існуючых астравоў. Арэал клаачных абмяжоўваецца Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, сумчатых — прасторай Аўстраліі, Акіяніі і абодвух амерыканскіх кантынентаў. Самае шырокае распаўсюджанне — у плацэнтарных сысуноў, якія прысутнічаюць на ўсіх кантынентах, хаця да прыбыцця еўрапейцаў ў Аўстралію яе насялялі толькі нямногія віды плацентарных, а менавіта кажаны і мышыныя. На аддаленых астравах да прыбыцця чалавека існавала толькі бедная відамі фаўна сысуноў, і на многіх з іх, у тым ліку і ў Новай Зеландыі, сустракаліся толькі кажаны.
Сысуны насяляюць амаль усе біятопы Зямлі і сустракаюцца як у пустынях і трапічных лясах, так і ў высакагор'і і ў палярных рэгіёнах. Да нямногіх рэгіёнаў і біятопаў, у якіх (за выключэннем рэдкага знаходжання людзей) адсутнічаюць сысуны, адносяцца глыбакаводны акіян і ўнутраная частка Антарктыды.
Падклас Клаачныя, або Першазвяры (Prototheria)
- Інфраклас Атэрыі (Atheria)
- Атрад Аднапраходныя (Monotremata)
- † Інфраклас Алатэрыі (Allotheria)
Падклас Звяры (Theria)
- Інфраклас Сумчатыя, або Ніжэйшыя звяры (Metatheria ці Marsupialia)
- Інфраклас Плацэнтарныя, або Вышэйшыя звяры (Placentalia, або Eutheria)
- Звери: Попул. энцикл. справ. / Беларус. Энцыкл., Ин-т зоологии НАН Беларуси; Под ред. П. Г. Козло. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0273-3
- Млекопитающие / Науч. ред. И. Я. Павлинов. — М.: ООО «Фирма „Издательство АСТ“», 1999. ISBN 5-237-03132-3