Вера Рыгораўна Міхайлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Рыгораўна Міхайлава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 верасня 1907(1907-09-04) ці 22 жніўня (4 верасня) 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1985(1985-05-30)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзіцячая пісьменніца, журналістка
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Вера Рыгораўна Міхайлава (4 верасня 1907, Нерчынск, Іркуцкае генерал-губернатарства, Расійская Імперыя — 30 мая 1985, Сімферопаль, УССР) — савецкая дзіцячая пісьменніца і журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 верасня 1907 года ў Нерчынскай турме (Забайкалле), дзе знаходзіліся ў зняволенні яе бацькі, удзельнікі Томскай падпольнай арганізацыі[1]. Па іншых дадзеных, нарадзілася 22 жніўня (4 верасня1908 года ў Марыінску Кемераўская вобласць[2].

З 12 гадоў працавала на заводзе. У 14 гадоў ўступіла ў камсамол у Чыце і была накіравана на працу ў новаствораную камсамольскую газету «Юная раць». У 1941 годзе завочна скончыла Ленінградскі дзяржаўны інстытут журналістыкі імя В. В. Вараўскога, затым тры курсы правучылася ў Крымскім педагагічным інстытуце імя М. В. Фрунзэ у Сімферопалі[1].

Жыла і працавала ва Украіне. Член КПСС. Падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала ў рэдакцыях газет, у прыватнасці, з 1950 па 1960 год з’яўлялася галоўным рэдактарам газеты Сімферопальскага раёна «Призыв» (да 1952 года газета называлася «Большевистская правда», а цяпер — «Сельский труженик Крыма»)[3][4][1]. Узначальвала секцыю прозы Крымскага аддзялення Саюза пісьменнікаў СССР. Пасяджанні секцыі праходзілі ў Сімферопалі ў доме № 5 па вуліцы Горкага[5].

Пісала на рускай мове. Большасць работ напісана для дзяцей. Міхайлава з’яўляецца аўтарам зборніка апавяданняў «Воробеич» (1956), «Сигнал» (1958) і «Как Димка стал Бимкой» (1963), аповесцяў «Алая лента» (1960), «Жил в Узине мальчишка» (1967, пра дзяцінства касманаўта Паўла Паповіча), «Гошка — партизанский сын» (1971). Усе яе кнігі былі выдадзеныя ў Сімферопалі[6]. Аповесць «Гошка — партизанский сын» была перакладзеная на таджыкскую мову[7].

Памерла 30 мая 1985 года ў Сімферопалі.

Унук — Рыгор Адольфавіч Іофе (1953—2020), крымскі палітык, першы намеснік старшыні Вярхоўнага Савета Крыма і старшыня Грамадскай палаты Рэспублікі Крым[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Алая лента // Симферополь: Крымиздат, 1960. с. 158. Тираж 45 000
  • Жил в Узине мальчишка // Симферополь, 1967. с. 132.
  • Гошка — партизанский сын // Симферополь: Таврия. 1977. — 304 с. Тираж 30 000

Зноскі

  1. а б в г Письменники Радянської України : Довідник (укр.). — К.: Радянський письменник, 1976. — С. 229. — 406 с.
  2. Мацуев Н. Русские советские писатели: материалы для биографического словаря, 1917—1967. — М.: Советский писатель, 1981. — С. 149. — 254 с.
  3. «Сельскому труженику Крыма» 85 лет!. — Сельский труженик Крыма. — 2018. — 9 чэрвеня. — С. 2.
  4. Газете «Сельский труженик Крыма» — 85 лет
  5. «Жемчужина сокровищницы»
  6. ЕСУ. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2020.
  7. Михайлова, Вера Григорьевна — Гошка — партизанский сын. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2020.
  8. Сам себе режиссёр

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]