Верхаводка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Верхаводка
AlburnusAlburnus1.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alburnus alburnus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   163663
NCBI   54556

Верхаводка, або укляя (Alburnus alburnus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы — аклейка, сяляўка, себель.

Жыве стайна ў стаячых і павольных прэсных і слаба салёных водах. Даўжыня да 20 см, маса да 60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў, пакрытае тонкай бліскучай лускай (з якой здабываюць гуанін на патрэбу біжутэрыйнай вытворчасці), на брушку вольны ад лускі «кіль», спіна цёмная з зеленаватым адлівам, бакі і бруха серабрыстыя, спінны і хваставы плаўнікі цёмныя, астатнія — жаўтаватыя або чырванаватыя.

Вылаў масавы. Укляю можна вяліць, вэндзіць (прасаліўшы без спецыяў), асабліва смачная юшка. Ужываецца на кансервы (у сумесі з іншымі дробнымі рыбамі).


Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Укляя // Праект «Наша ежа»