Вершаваны памер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вершава́ны паме́р — паняцце, якое ўжываецца найчасцей для вызначэння рытмічнай канвы метрычнага верша і паказвае колькасць і характар стопаў у вершаваных радках (трохстопны амфібрахій, пяцістопны ямб і г. д.). Асобныя памеры ў антычнай і сілаба-танічнай сістэмах вершаскладання маюць свае назвы — гекзаметр, пентаметр, асклепіядаў верш і інш. У сілабічнай сістэме вершаскладання памер вызначаецца колькасцю складоў у вершаваных радках (дзесяціскладовік, трынаццаціскладовік і г. д.). У апошні час тэрмін «памер верша» прымяняецца і для характарыстыкі асноўных рытмічных асаблівасцей дысметрычнага верша — акцэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнтнага, або чыста танічнага (двухакцэнтны пяціскладовік, чатырохіктны дольнік, трохіктны тактавік, трохакцэнтны верш і г. д.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]