Ямб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ямб (стар.-грэч.: ἴαμβος — íambos — імя старажытнагрэчаскай багіні непрыстойнага, распуснага вершавання) — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — кароткага і доўгага[1], 2) двухскладовая стапа з другім націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго з пяці (ямбічнага) метраў сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання.[2] Cамы пашыраны ў сучаснай паэзіі від стапы.[1]

Выкарыстанне ў беларускай паэзіі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню тэрмін «ямб» у беларускай літаратуры ўзгадваецца ў кнізе Л. Зізаній «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова…» (Вільня, 1596). З'яўленне вершаў, напісаных ямбам, выклікана зараджэннем і развіццём у беларускай паэзіі сілаба-тонікіЭнеіда навыварат», «Тарас на Парнасе»).

Самы пашыраны ў беларускай паэзіі — чатырохстопны ямб:

Ад пра|дзедаў| спакон| вякоў
Мне зас|тала|ся спад|чына;
Памiж| сваiх| i чу|жакоў
Яна| мне лас|кай мат|чынай.

(Я. Купала «Спадчына»)

Сярод іншых разнавіднасцей ямбу — двухстопны («Да вясны» Я. Коласа), трохстопны («Аблокі» А. Вялюгіна), пяцістопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А. Пысіна) і г. д. Звычайна ямбам пішуць байкі, ён выкарыстоўваецца ў цвёрдых формах верша: санеце («Санет» («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца») М. Багдановіча), актаве («Спроба актавы» Я. Купалы, «Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы» Н. Гілевіча), а таксама ў белым вершы, якім найчасцей пішуць драматычныя паэмы («Над Бярозай ракой» П. Глебкі).[1] Ямбічныя памеры даюць магчымасць выяўляць самыя розныя думкі і пачуцці, надаюць вершу песеннасць і размоўнасць, плаўнасць і імклівасць.[2]

Харэем напісаныя паэма Я. Купалы «Магіла льва», вершы «Ворагам Беларушчыны», «Паэтам», «Песня вольнага чалавека», «Песня жней», «Разлад», «Там», «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Госці» і інш.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 А. Майсейчык Артыкул «Ямб» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 685. — 703 с. — 9500 экз.
  2. 2,0 2,1 2,2 В. Рагойша Артыкул «Ямб» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 698. — 727 с. — 8000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Майсейчык Артыкул «Ямб» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1987. — Т. 5. — С. 685. — 703 с. — 9500 экз.
  • В. Рагойша Артыкул «Ямб» // Янка Купала: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 698. — 727 с. — 8000 экз.
  • В. Рагойша Беларускае вершаванне: вучэб.-метадычны дапаможнік — Мінск: БДУ, 2011.
  • В. Рагойша, М. Менька, Т. Марозава Ч. 2 : Паэтыка. Тэорыя літаратурнага працэсу. // Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. дапам. : у 2 ч. / пад рэд. праф. В. П. Рагойшы — Мінск: БДУ, 2012. — ISBN 978–985-518.


Сілаба-танічныя памеры

Харэй · Ямб · Дактыль · Амфібрахій · Анапест