Витеблянин (газета)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Витеблянин»
Тып газета

«Витеблянин» — інфармацыйна-рэкламная газета. Выдавалася ў 1909 г. у Віцебску на рускай мове. Рэдактар-выдавец — Б. Б. Гурэвіч.

Вядомы 4 нумары (першы нумар за 10(23) сакавіка, апошні — 13(26) сакавіка). Змяшчала інфармацыю гандлёвых фірм і магазінаў пра новыя тавары, паведамляла аб працы майстэрняў, друкавала аб'явы, рэкламу. Газета бясплатна рассылалася дзяржаўным і грамадскім установам, прыватным фірмам, гасцініцам і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Витеблянин» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 306. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Подлипский, А. Периодическая печать Витебска / А. Подлипский; Витебский краеведческий фонд им. А. Сапунова, Витебская областная организация Белорусского союза журналистов. — Витебск: УПП «Витебская областная типография», 2001. — 159 с. — С. 21. — ISBN 985-6323-82-7.