Возера Імандра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Імандра
Имандра
Jeziorko Imandra i Chibiny.JPG
Каардынаты: 67°40′00″ пн. ш. 33°00′00″ у. д. / 67.666667° пн. ш. 33° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Кольскі паўвостраў, Расія

Плошча

876 км²

Найбольшая глыбіня

67 м

Імандра (Расія)
Імандра
Імандра
Імандра (Мурманская вобласць)
Імандра
Імандра
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 67°40′00″ пн. ш. 33°00′00″ у. д. / 67.666667° пн. ш. 33° у. д. (G) (O) (Я) Імандра — возера на паўднёвым захадзе Кольскага паўвострава, у Мурманскай вобласці Расіі.

Знаходзіцца на вышыні 126,7 м. Плошча 876 км². Глыбіня да 67 м. Катлавіна ледавікова-тэктанічнага паходжання. Усходні бераг слаба расчлянёны, заходні мае шмат заліваў (губаў). На Iмандры больш за 140 астравоў. Возера складаецца з трох частак: паўночнай — Вялікая Iмандра, цэнтральнай — Экастраўская Iмандра, заходняй — Бабінская Iмандра. Упадае каля 20 рэк, выцякае р. Ніва. Воды Iмандры вылучаюцца вялікай празрыстасцю (да 11 м).

Вядзецца рыбалоўства. Пасля стварэння ў 1936 ГЭС на р. Ніва Iмандра стала вадасховішчам. На паўночна-заходнім беразе ў Монча-губе размяшчаецца г. Манчагорск.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Імандра // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.