Акунь (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Акунь)
Акунь
Морфаметрыя
Даўжыня 0,27 км
Шырыня 0,18 км
Плошча 0,03 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,68 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Акунь (Беларусь)
Акунь
Акунь
Map

Акуньвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Салаўёўка.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Акуня складае 0,03 км². Даўжыня возера — 0,27 км, найбольшая шырыня — 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,68 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5 м, у пэўных участках знаходзяцца пад хмызняком. На поўдні схілы разараныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.